Беларуская Служба

Стала вядома пра прыгавор экскурсаводу з Ружанскага замка. Хутчэй за ўсё па справе «Беларускага гаюна»

18.10.2025 13:11
Прозвішча маладога чалавека ўнесенае ў «спіс экстрэмістаў» МУС.
Антон АрцюхКрыніца: holiday.by

Прафесійнага гісторыка і экскурсавода Антона Арцюха хутчэй за ўсё асудзілі па справе «Беларускага гаюна». Яго прыгаварылі ў верасні за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», што ў цяперашні час азначае менавіта прысуд па справе былой вядомай маніторынгавай групы. Арцюху далі тры гады абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Пра прысуд стала вядома толькі цяпер. Прозвішча Арцюха ўнесенае ў «спіс экстрэмістаў» МУС.

Паводле праваабаронцаў, Антону Арцюху ўдалося выехаць з Беларусі. Да суда ён знаходзіўся пад вартай.

Антону 30 гадоў, родам ён з Брэсцкай вобласці. Малады чалавек – выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту, дзе атрымаў адукацыю гісторыка-археолага.

Антон Арцюх працаваў экскурсаводам, перш за ўсё ў Ружанскім замку, але прапаноўваў таксама экскурсіі па ўсё Беларусі.

вс