Беларуская Служба

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»

18.10.2025 16:48
26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Павел ДабравольскіКрыніца: Інстаграм-акаўнт Паўла Дабравольскага

Журналіст Павел Дабравольскі, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве». Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі выдання «Позірк», абвінавачанне звязана з прафесійнай дзейнасцю журналіста, які раней працаваў як у беларускіх, так і ў замежных СМІ, у тым ліку ва ўкраінскім часопісе NV.ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі). Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі – незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частка супрацоўнікаў якой у лістападзе 2021 года, напярэдадні яе 30-годдзя, рашэннем КДБ была прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем».

30 кастрычніка 2020 года журналіст быў затрыманы ў сваёй кватэры і потым арыштаваны на 15 сутак. Пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку па Іране і Расіі, быў у Паўднёвай Амерыцы, а ў кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.

Дабравольскі быў затрыманы сёлета 22 студзеня, праз дзесяць дзён пасля свайго 35-годдзя.

26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

вс