Беларуская Служба

Літва разглядае магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю з-за паветранай кантрабанды

22.10.2025 12:15
З-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі Віленскі аэрапорт быў зачынены ўсю ноч.
Сцяг ЛітвыFoto: jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля таго, як учора ўвечары з Беларусі ў Літву былі запушчаныя дзясяткі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, старэйшы дарадца прэзідэнта Дэйвідас Матулёніс заявіў, што, калі падобныя інцыдэнты будуць працягвацца, Літва можа закрыць мяжу з суседняй краінай на больш працяглы тэрмін, паведамляе delfi.lt.

«Нашы службы і наша Міністэрства замежных спраў павінны дзейнічаць значна больш жорстка ў зносінах з беларускімі ўладамі, каб дакладна акрэсліць, што калі падобнае паўторыцца, то, магчыма, мы ўвогуле закрыем мяжу з Беларуссю на больш працяглы тэрмін», – заявіў у сераду ў эфіры радыё LRT Матулёніс.

Як паведамлялася, Віленскі аэрапорт быў зачынены ўсю ноч з-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Ён аднавіў працу толькі ў 6.30.

Нагадваем, каля 3 гадзін ночы ў сувязі з сітуацыяй з бяспекай былі зачыненыя абодва дзейныя памежныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай». Яны ўзнавілі працу ў сераду а 9.00 гадзіне.

Паводле папярэдніх звестак, у Літву з Беларусі вылецела больш за дзясятак метэазондаў.

Гэта не першы выпадак прыпынення працы аэрапорта. У ноч з 4 на 5 кастрычніка, пасля выяўлення метэазондаў, паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была часова закрыта, а рэйсы прыпынены.

аз

Віленскі аэрапорт страціў 14 500 еўра з-за кантрабандных метэазондаў з Беларусі

13.10.2025 08:15
Гэта не першы такі інцыдэнт. Раней, з-за падазроных аб'ектаў, паветраную прастору над Віленскім аэрапортам закрывалі 9, 11 і 25 верасня.

Учора Латвія памяняла правілы перасячэння мяжы. Беларусы паведамляюць пра першыя праблемы

16.10.2025 13:00
У тэматычных чатах кіроўцы скардзяцца, што бліжэйшая даступная дата – праз тыдзень.