Беларуская Служба

Лукашэнка ўвёў абавязковую маркіроўку кожнага ювелірнага выраба

22.10.2025 17:20
Указ, між іншым, вызначае пералік вырабаў, якія можна не маркіраваць, і ўстанаўлівае спосабы нанясення сродкаў ідэнтыфікацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім у краіне ўводзіцца абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года, паведаміла «Наша Ніва».

Як паведамілі ў прес-службе Лукашэнкі, увядзенне маркіроўкі мае на мэце забяспечыць законнасць абароту ювелірных вырабаў і абараніць спажыўцоў ад нядобрасумленных прадаўцоў.

Маркіроўка будзе прымяняцца ў наступных выпадках: пры вырабе ювелірных вырабаў (за выключэннем індывідуальных заказаў); пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі для далейшай рэалізацыі; пры вывазе ў дзяржавы, з якімі ёсць пагадненні аб узаемным прызнанні сродкаў ідэнтыфікацыі.

Указ таксама вызначае пералік вырабаў, якія можна не маркіраваць, і ўстанаўлівае спосабы нанясення сродкаў ідэнтыфікацыі. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

аз

Міністр унутраных спраў Францыі хоча ўзмацніць бяспеку вакол устаноў культуры

20.10.2025 17:00
У нядзелю раніцай з Галерэі Апалона Луўру былі скрадзеныя восем бясцэнных каштоўнасцей.