Беларуская Служба

КДБ заявіў, што ў Польшчы і іншых краінах ЕС адбываецца падрыхтоўка Беларускай вызвольнай арміі колькаснасцю ў 15 тыс. чалавек.

23.10.2025 14:49
Рыхтуецца беларуская армія пад кіраўніцтвам украінскіх спецслужбаў, мяркуе КДБ.
     . 25  2022
Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. 25 сакавіка 2022 годаYouTube/screen

Палітычныя апаненты беларускіх уладаў рыхтуюць на тэрыторыі краін Еўрасаюза вызваленчую армію колькасцю да 15 тыс. чалавек, сказаў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Церабаў. А кіруе гэтым, паводле яго, Служба бяспекі Украіны і Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС.

«Істотныя рызыкі для нацыянальнай бяспекі краіны нясе падрыхтоўка праціўнікам сілавога кампанента для захопу ўлады, у тым ліку шляхам стварэння так званай беларускай вызваленчай арміі на тэрыторыі Еўрасаюза. Паводле задумы апанентаў улады, яна павінна быць сфарміравана паводле стандартаў НАТА і складацца з трох брыгад агульнай колькасцю ад 9 тыс. да 15 тыс. чалавек», – сказаў Церабаў на Трэцяй канферэнцыі СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму.

Паводле слоў Церабава, у якасці асновы такой арміі разглядаюцца «незаконныя ўзброеныя фарміраванні з ліку грамадзян Беларусі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Літвы».

«Яе члены пад выглядам спартыўных мерапрыемстваў вядуць баявую падрыхтоўку паводле стандартаў НАТА пад кіраўніцтвам былых або дзеючых вайскоўцаў краін НАТА і Украіны. Мэта – уварванне ў Рэспубліку Беларусь. Асноўнымі элементамі навучання такіх баевікоў з'яўляюцца выкарыстанне БПЛА, у тым ліку ўдарных дронаў, баявыя дзеянні ў гарадскіх умовах, штурм будынкаў і падрыхтоўка да правядзення дыверсій і тэрактаў, асновы мінна-выбуховай справы, выраб самаробных выбуховых прылад. Для трэніровак выкарыстоўваюць баявыя дроны, стралковую зброю, а таксама шэраг макетаў абʼектаў дзяржаўнага кіравання, ключавых абʼектаў узброеных сіл. Падрыхтоўка і навучанне ўзброеных фарміраванняў ажыццяўляецца на тэрыторыі Украіны і Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі», – сцвярджае Церабаў.

Ён дадаў, што кіраванне «фарміраваннямі ажыццяўляе Служба бяспекі Украіны, а практычнае выкарыстанне курыруе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны».

вс