Апошнім часам у інтэрнэце актыўна рэкламуецца месенджар Telega, які нібыта дазваляе абысці абмежаванні на званкі ўнутры Telegram у Расіі.
«Кіберпартызаны» заклікаюць не карыстацца гэтай праграмай па некалькіх прычынах, паведамляе «Еўрарадыё».
Па-першае, там падаецца няправільная інфармацыя пра зыходны код. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што месенджар мае адкрыты зыходны код, які можа праверыць кожны. Але на запыты адміністрацыя падае толькі зыходны код афіцыйнага Telegram.
Па-другое, Telega мае сваю сістэму тэлефанаванняў, якую нельга праверыць праз закрытасць зыходнага коду. Распрацоўшчыкі месенджара могуць атрымліваць любую інфармацыю ад тэлефанаванняў без ведама карыстальнікаў.
Па-трэцяе, гэты месенджар зарэгістраваны на кампанію ў Расіі – гэта значыць, ён у кожным разе вымушаны падпарадкоўвацца рэжыму Крамля. «Праграма размешчаная ў RuStore, а група пра гэты месенджар атрымала галачку ў сацсетцы «Вконтакте». Гэта наўрад ці было б магчыма, калі б распрацоўшчыкі не працавалі на рэжым Пуціна», – рэзюмуюць «Кіберпартызаны».
Яны заклікаюць не карыстацца месенджарам Telega. Для тэлефанаванняў рэкамендуецца карыстацца Telegram або P-Telegram + VPN, а таксама нерасійскімі месенджарамі і сэрвісамі з добрай рэпутацыяй.
вс