«Так, магу пацвердзіць, што нам прыйшлося прыняць няпростае рашэнне адмяніць даўно запланаваны, першы ў гісторыі візіт у Арменію на пленарнае пасяджэнне Euronest.
Гэты візіт мог бы стаць важным крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва і пашырэнні нашай агульнай еўрапейскай перспектывы. Гэта звязана з рашэннем прыпыніць выкарыстанне асабістай аховы - Службы бяспекі першых асобаў дзяржавы — за мяжой. Мы спадзяваліся, што для краін з высокім узроўнем рызыкі будзе зроблена выключэнне, але, на жаль, гэтага не адбылося», – распавёў парталу Delfi дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй жыве ў літоўскай сталіцы. Афіцыйная прычына – рэвізія ступені пагроз.
Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкавалі гэтае рашэнне.
вх