Увечары, 24 кастрычніка, метэаралагічныя зонды з кантрабандай перасеклі літоўскую мяжу ў раёне Салечнікаў і Друскенікаў — з боку Гродна, Ліды. Праз шары з кантрабандай працу спынілі аэрапорты Вільні і Коўна, а мяжу з Беларуссю зачынілі.
Па інфармацыі прэм'ер-міністаркі Літвы, памежныя пункты Салечнікі (Шальчынінкай) і Меднікі (Мядзінінкай) не будуць працаваць да 12:00 25 кастрычніка.
Аэрапорты Вільні і Коўна таксама спынілі працу дзеля бяспекі пасажыраў.
Пра тое, што мяжу будуць закрываць аўтаматам у выпадку паўтарэння сітуацыі з шарамі, Літва папярэджвала пасля папярэдняга такога інцыдэнту заўчора, у сераду 22 кастрычніка.
У выданні «Наша Ніва» адзначаюць, што тытунёвую сферу ў Беларусі кантралююць выключна дзяржаўныя структуры, а таксама бізнэсоўцы, звязаныя з сям’ёю Лукашэнкаў.
эж