Беларуская Служба

У Беларусі блакавалі «Укантакце»

25.10.2025 15:22
Прапагандысцкае агенцтва БелТА паведаміла, што абмежаванні знялі і доступ паступова аднаўляецца. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

24 кастрычніка ў Беларусі заблакавалі расійскую сацсетку «Укантакце». Паводле БелДІЭ (Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі), доступ быў абмежаваны па прадстаўленні КДБ, а працягласць блакіроўкі не вызначана, паведамляе тэлеканала «Белсат».

Карыстальнікі паведамлялі, што desktop-версія сайта не працуе, хоць мабільнае прыкладанне працягвае адкрывацца. Праз некалькі гадзін «vk.com» прыбралі са спісу забароненых, але праблемы з доступам захаваліся. 

Прапагандысцкае агенцтва БелТА паведаміла, што абмежаванні знялі і доступ паступова аднаўляецца. Прычыны блакіроўкі невядомыя. Паводле крыніц, блізкіх да сілавікоў, інцыдэнт мог адбыцца праз «тэхнічную памылку». 

«Укантакце» стварыў Павел Дураў у 2006 годзе, але пасля яго сыходу сетка перайшла пад кантроль Mail.ru Group, звязанай з атачэннем Пуціна. У Беларусі VK мае каля 1,3 млн карыстальнікаў і раней ужо блакаваў старонкі незалежных медыя.

эж