Беларуская Служба

Прызначылі дату завочнага суда па справе ініцыятывы «Сумленныя людзі»

27.10.2025 12:00
Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы «ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Віцебскі абласны суд 5 лістапада пачне разгляд завочнай справы ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага, паведамляе «Вясна».

Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК); «абраза і паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); «заклік да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК) і іншыя.

Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі» з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года «ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».

Ініцыятыва «Сумленныя людзі» атрымала «экстрэмісцкі» статус яшчэ ў 2022 годзе.

аз

Беларускіх лыжнікаў не дапусцілі да кваліфікацыі на Алімпіяду-2026

22.10.2025 15:10
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць 6-22 лютага ў Мілане і Карціна-д'Ампеца.

Еўрапарламент патрабуе ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

22.10.2025 14:01
Выступаючы ў Еўрапарламенце Святлана Ціханоўская заклікала не падманвацца «гуманнасцю» Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым.