Беларуская Служба

Кардынал Клаўдыа Гуджэроцці з мітрапалітам Веніямінам абмеркавалі магчымы візіт Папы Рымскага ў Беларусь.

28.10.2025 11:03
Аднак абмеркаванне візіту павінна праходзіць з удзелам Маскоўскага Патрыярха Кірыла.
    (),            XIV,        ( ).
Сустрэча кардынала Клаўдыа Гуджэроцці (справа), прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў і спецыяльнага пасланніка Папы Льва XIV, з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Веніямінам (у цэнтры).Фота: БПЦ

У Мінскім епархіяльным упраўленні прайшла сустрэча кардынала Клаўдыа Гуджэроцці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў і спецыяльнага пасланніка Папы Льва XIV, з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Веніямінам. У сустрэчы таксама прыняў удзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыа Чэфалія.

Сярод ключавых тэм – магчымасць візіту Папы Рымскага Льва XIV у Беларусь.

Мітрапаліт Веніямін адзначыў, што такі візіт з'яўляецца асаблівай падзеяй, закліканай прыносіць мір, згоду і павагу да мясцовых традыцый.

Паводле яго слоў, важна ўлічваць, што большасць вернікаў у краіне – праваслаўныя, і абмеркаванне візіту павінна праходзіць з удзелам Маскоўскага Патрыярха Кірыла з улікам меркавання Сінода БПЦ.

Удзельнікі падкрэслілі важнасць міру і дыялогу ва ўмовах нарастаючай міжнароднай напружанасці, асабліва на заходніх і паўднёвых межах Беларусі.

Гэтымі днямі пасланнік папы Льва XIV кардынал Клаўдыа Гуджэроцці знаходзіцца ў Беларусі з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі.

вх