ЗША далі зразумець Аляксандру Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у бок Літвы. Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл заявіў, што Мінск павінен прадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні. Пра гэта амерыканскі палітык сказаў падчас сустрэчы з літоўскім паслом у ЗША Гедымінасам Варвуолісам у аўторак, 28 кастрычніка, — паведмляе «Наша Ніва».
«Мы выказваем салідарнасць з Літвой у сувязі з нядаўнімі ўварваннямі паветраных шароў. Беларусь павінна прадухіліць падобныя выпадкі», — напісаў Коўл у X.
На мінулым тыдні аэрапорты Літвы чатыры разы закрываліся праз запуск метэазондаў, якія выкарыстоўваліся для перавозкі кантрабандных цыгарэт з Беларусі. У выніку былі адмененыя больш за 140 рэйсаў, што закранула 20 тысяч пасажыраў. У адказ з 26 кастрычніка Літва цалкам закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін.
эж