Пункт пропуску ў Медніках (Каменны Лог) будзе зачынены з пэўнымі выняткамі, пункт у Салечніках (Беняконі) будзе зачынены цалкам. Абмежаванні будуць дзейнічаць з сённяшняга дня да 30 лістапада, 24:00, з магчымасцю іх падаўжэння., паведамляе тэлеканал LRT.
Праезд праз пункт пропуску ў Медніках (Каменны Лог) дазволяць дыпламатам, транзітам з Калінінграда, грамадзянам, якія вяртаюцца ў Літву, грамадзянам Еўрапейскага Саюза, краін НАТА і членам іх сем'яў. Асобам з відам на жыхарства ў Літве. Таксама застаецца адкрытай магчымасць атрымання гуманітарных пропускаў, рашэнне аб чым прыме Дзяржаўная памежная служба, патлумачыў міністр унутраных спраў Уладзіславас Кандратавічус.
«Гэтыя змены павінны паслаць рэальны сігнал нашаму, як мы бачым сёння, не вельмі прыязнаму суседу, які не прыкладае ніякіх намаганняў для вырашэння праблемы. Іх бяздзейнасць вызначае, што яны насамрэч разам удзельнічаюць у гэтай справе», – адзначыў міністр унутраных спраў.
Памежныя пераходы закрываюцца пасля масавых залётаў аэрастатаў з Беларусі ў Літву. На мінулым тыдні Літва чатыры разы з-за гэтых выпадкаў прыпяняла работу аэрапортаў. Перанесеныя і перанакіраваныя былі дзясяткі рэйсаў.
вх