Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Таццяна Астрэйка ў падчас Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы паведаміла, што за апошні год колькасць замежных работнікаў у Беларусі вырасла ў 1,5 раза.
Хто едзе працаваць у Беларусь?
- Больш за палову (54%) – грамадзяне Туркменістана і Узбекістана. Назіраецца значны рост колькасці работнікаў з Індыі і Непала.
- Пераважаюць мужчыны, большасць (71,7%) занятыя на рабочых прафесіях.
- Каля 70% мігрантаў працуюць у Мінску і Мінскай вобласці, дзе найбольш востра адчуваецца дэфіцыт кадраў.
Важныя стымулы для замежных работнікаў – спрошчаны доступ да айчыннага рынку працы і льготныя ўмовы для грамадзян ЕАЭС.
Таксама ўплывае магчымасць працаўладкавання па спрошчанай працэдуры для дзясяткаў запатрабаваных прафесій і механізмы атрымання рабочых спецыяльнасцей непасрэдна на вытворчасці.
Не менш як 400 тыс., або каля 4,4 працэнта грамадзян Беларусі, жывуць і працуюць за межамі краіны. Прыкладна такія лічбы атрымліваюцца, калі скласці даныя па асноўных напрамках міграцыі беларусаў.
Па стане на пачатак 2025 года каля 250 000 беларусаў стала пражывалі ў краінах Еўрапейскага саюза.
Пры гэтым рэальная колькасць беларусаў у гэтых краінах будзе большая.
вх