Беларуская Служба

Махляры скралі ў беларусаў аграмадную суму грошай

29.10.2025 15:48
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

Па дадзеных Нацбанка, у III квартале 2025 года (з ліпеня па кастрычнік) страты кліентаў банкаў ад несанкцыянаваных плацежных аперацый склалі 18 млн рублёў (каля 5,2 млн еўра).

Больш за 93% ад гэтай сумы было выкрадзена з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі.

Паводле дадзеных з аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў Нацбанка асноўнымі схемамі махлярства застаюцца:

  • «Дэклараванне, удзел у спецаперацыі» – амаль 64% ад сумы выкрадзеных грашовых сродкаў
  • «Інвеставанне» – 20%
  • «Аплата неіснуючых тавараў і паслуг» і «Аплата тавараў і паслуг па заніжаных коштах» – больш за 14%

вх