За апошні год Германія прыпыніла фінансаванне некалькіх беларускіх праектаў, апошнім стаў «Форум гістарычных даследванняў Беларусі», паведамляе Deutche Welle. 
 
Форум гістарычных даследванняў даваў пляцоўку для тэмаў, якія ў Беларусі замоўчваюцца: савецкія рэпрэсіі, «нязручныя» падзеі Другой сусветнай вайны і г.д. «Калі галасы незалежнай супольнасці акадэмікаў і гісторыкаў не будуць пачутыя, гэта азначае, што Беларусь цалкам аддаецца расійскім наратывам», - лічыць каардынатарка Форуму Алеся Белановіч-Петц.
 
Большасць праектаў на беларускія тэмы ў Германіі фінансуюцца Міністэрствам замежных спраў. Па інфармацыі DW, сярод тых, хто згубіў фінансаванне, былі праект падтрымкі рэпрэсаваных навукоўцаў з Беларусі, праграма для беларускіх мастакоў. «Не першы год адбываецца скарачэнне бюджэтаў. То бок яно не скіравана адмыслова на Беларусь - пацярпелі ўсе», - кажа DW прастаўніца аднаго з праектаў.
 
Частка праграм, якія фінансуюе МЗС, захоўваюць сваё функцыянаванне. Працягвае дзейнічаць праграма «Hilde Domin-Programm» ад DAAD для рэпрэсаваных студэнтаў.
яс