Павераная ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аус дэм Зіпэн разам з прадстаўнікамі іншых пасольстваў 30 кастрычніка наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра гэта паведаміла Пасольства Германіі ў Беларусі.
«У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікамі савецкага Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС) былі расстраляны шматлікія прадстаўнікі інтэлігенцыі, сярод якіх было шмат паэтаў і пісьменнікаў. Іх целы былі закапаны ва ўрочышчы Курапаты на ўскраіне Мінска. «Ноч расстраляных паэтаў» стала трагічнай кульмінацыяй серыі злачынстваў, здзейсненых супраць нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі Беларусі. Мяркуецца, што ў перыяд з 1937 па 1941 год у адных толькі Курапатах былі забіты і пахаваны да 250 000 чалавек.
Штогод многія беларусы ўшаноўваюць памяць беларускіх культурных дзеячаў, забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Памяць аб іх захоўваецца і шануецца і ў Германіі. У прыватнасці, учора ў Літаратурным калёквіуме Берліна адбылося мерапрыемства «Ноч нерасстраляных вершаў», якое было прысвечана культурнай і літаратурнай гісторыі Беларусі», – гаворацца ў паведамленні.
вс