Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Парыжы, дзе прыняла ўдзел у Форуме міру. Падчас візіту яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Выбраная прэзідэнт Беларусі яшчэ раз падзякавала прэм’еру Арменіі за запрашэнне на Еўранэст у Ерэван, куды гэтым разам не змагла паехаць, і выказала жаданне наведаць краіну ў будучыні.
Святлана Ціханоўская таксама выказала падтрымку намаганням Арменіі наблізіцца да Еўрапейскага Саюза. Яна адзначыла, што беларусы салідарныя з армянскім народам.
вс