Беларуская Служба

У Беларусі падскочыў дэфіцыт знешняга гандлю

31.10.2025 12:46
Экспарт Беларусі ў краіны СНД амаль не змяніўся, а ў краіны па-за межамі СНД знізіўся на 10,6%.
 .
Ілюстрацыйнае фота.крыніца: Milos Muller/Shutterstock

Паводле дадзеных Белстата, дэфіцыт знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за студзень–верасень 2025 года склаў 4,55 млрд долараў, што на 45,3% больш, чым летась. У верасні зафіксаваны самы вялікі месячны дэфіцыт гэтага года — 741 млн долараў. Асноўная прычына — пагаршэнне паказчыкаў гандлю з краінамі СНД.

Экспарт беларускіх тавараў за дзевяць месяцаў скараціўся на 2,9% і склаў 29,59 млрд долараў, у той час як імпарт вырас на 1,6% — да 34,14 млрд долараў. У выніку імпарт пераўзыходзіць экспарт ужо трэці год запар.

Экспарт Беларусі ў краіны СНД амаль не змяніўся, а ў краіны па-за межамі СНД знізіўся на 10,6%. Асабліва прыкметнае падзенне назіралася ў верасні: экспарт зменшыўся на 6%, што сведчыць пра працяглы спад паставак беларускіх тавараў на знешнія рынкі і пагаршэнне балансу гандлёвых адносінаў.

reform.news/эж