Беларуская Служба

Перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай злілі ў інтэрнэт

31.10.2025 14:04
Валер Кавалеўскі пацвердзіў сапраўднасць цытат, але заявіў, што не перадаваў пошту трэцім асобам, а ў офісе Ціханоўскай адзначаюць, што ўзлому не было.
Валер Кавалеўскіt.me/CabinetBelarus

Амерыканскае выданне The Grayzone апублікавала артыкул са злітай перапіскай лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай і Валерыя Кавалеўскага, былога прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета. Гэтае выданне вядома прарасійскай пазіцыяй і распаўсюдам канспіралагічных тэорый, адзначае «Наша Ніва».

Асноўная частка зліву тычыцца праекта пашпарта Новай Беларусі. У лістах за чэрвень 2024 года Кавалеўскі піша пра скандал вакол літоўскага падрадчыка, якога абвінавацілі ў сувязях з людзьмі Лукашэнкі, і выказвае палёгку, што гэта адбылося да пачатку друку. Кавалеўскі таксама паведамляе, што «ісландцы адмовіліся ад супрацоўніцтва» і згадвае праблемы ў арганізацыі праекта.

Святлана Ціханоўская адказвае яму, што асобнага фінансавання для пашпарта няма, што выклікае ў Кавалеўскага здзіўленне. У перапісцы ўзнікае канфлікт — кіраўніца вінаваціць яго ў правале праекта, а ён патрабуе вярнуць паўнамоцтвы або абяцае сысці. Урэшце Кавалеўскі сапраўды пакінуў пасаду.

У каментары для «Нашай Нівай» Валер Кавалеўскі пацвердзіў сапраўднасць цытат, але заявіў, што не перадаваў пошту трэцім асобам, а ў офісе Ціханоўскай адзначаюць, што ўзлому не было.

эж