Беларуская Служба

Памерла былая дырэктарка Польскага дома ў Івянцы Тарэса Собаль

01.11.2025 07:50
Памерла Тарэса Собаль, былая дырэктарка Польскага дома ў Івянцы Валожынскага раёна, кіраўніца мясцовай філіі Саюза палякаў Беларусі.
       .
Былая дырэктарка Польскага дома ў Івянцы Тарэса Собаль.galeriapamiatek.pl

Пра смерць Тарэсы Собаль паведамілі ў сацсетках. Жанчыне было 77 гадоў.

Імя Тарэсы Собаль стала вядомым у канцы 2010‑х гадоў, калі ўлады сталі яе пераследаваць у рамках агульнага змагання супраць апазіцыйнага ім Саюза палякаў Беларусі, нагадвае nashaniva.com.

У канцы 2009 года супраць Тарэсы Собаль завялі крымінальную справу. Старшыню івянецкага аддзела СПБ абвінавачвалі ў незаконным прысваенні сродкаў арганізацыі ў 2004 годзе. Пасля таго справа неаднаразова закрывалася праз адсутнасць складу злачынства, а пасля аднаўлялася наноў. Канчаткова ад жанчыны адчапіліся ў верасні 2010 года.

Зімой 2010 года праваліўся план уладаў па абранні новага, лаяльнага ім, старшыні Дома Польскага у Івянцы. Тады бліскучую перамогу на выбарах атрымала Тарэса Собаль, якая падтрымлівае неафіцыйны СПБ на чале з Анжалікай Борыс.

Дом Польскі ў Івянцы – гэта памяшканне былога ўнівермага, што стаяў занядбаным. Ён быў набыты і адрамантаваны ў 2003 годзе на грошы арганізацыі «Вспульнота польска».

вх