Беларуская Служба

Топ-5 галоўных экспартных тавараў Кітая на беларускі рынак

01.11.2025 12:07
Усе пяць галоўных экспартных пазіцый Кітая на беларускім рынку – гэта прадукцыя машынабудавання.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneLee Yiu Tung/Shutterstock

Myfin прааналізаваў знешнегандлёвую статыстыку КНР і склаў спіс ключавых пазіцый кітайскага экспарту ў Беларусь. У студзені – верасні 2025 года ключавой пазіцыяй кітайскага экспарту ў РБ былі легкавыя аўтамабілі і іншыя маторныя транспартныя сродкі, прызначаныя галоўным чынам для перавозкі людзей. Аб'ём іх экспарту склаў 1,23 млрд долараў.

Другі радок у экспартным спісе займаюць маніторы, праектары, прыёмная апаратура для тэлевізійнай сувязі (176,2 млн долараў). На трэцім месцы аказаліся часткі і прыналежнасці для аўтамабіляў і трактароў (112,6 млн).

У топ-5 асноўных пазіцый кітайскага экспарту ў Беларусь таксама ўвайшлі:

вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі і іх блокі (87200000 долараў);
машыны і механічныя прылады, якія маюць індывідуальныя функцыі (85500000 долараў).

Па папярэдніх дадзеных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, у цэлым за студзень – верасень 2025 года Кітай экспартаваў тавараў у Беларусь на суму каля 5,03 млрд долараў.

вх