Беларуская Служба

Revolut заблакаваў рахункі беларусаў без ДНЖ у Еўрасаюзе

01.11.2025 16:10
Раніцай 1 лістапада карыстальнікі, якія адкрылі рахункі па нацыянальнай візе катэгорыі D, атрымалі лісты ад банка Revolut.
Ілюстрацыйнае фотаfacebook.com/RevolutPolska

У паведамленнях гаворыцца, што з прычыны ўступлення 24 кастрычніка 19‑га пакета санкцый ЕС у дачыненні да Расіі, трэба абнавіць звесткі аб месцы жыхарства і грамадзянстве некаторых катэгорый кліентаў, у прыватнасці, загрузіць копію дазволу на жыхарства, паколькі гуманітарная віза больш не актуальная, піша nashaniva.com.

У адваротным выпадку з 31 снежня 2025 года рахунак будзе закрыты, а дамова разарваная.

Гэта актуальна для беларусаў і расіян, якія жывуць у ЕС.

вх