Беларуская Служба

Акадэмію КДБ будуюць на месцы старажытных могілак 

02.11.2025 09:44
Падчас рыцця катлавана будаўнікі знаходзілі шмат чалавечых костак. Яны былі сабраныя і перададзеныя на экспертызу.
    ,
на месцы старажытных каталіцкіх могілак, узводзіццановы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі Беларусі Фота: https://katolik.life/bel/news.html

У Мінску каля касцёла святога Роха, на месцы старажытных каталіцкіх могілак, узводзіццановы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі — падведамаснай структуры КДБ, — паведамляе katolik.life.

Залатагорскія могілкі — адны з самых старых і найбуйнейшых у Мінску. Іх пачалі знішчаць у 30-я гады XX стагоддзя, а ў 80-я — канчаткова знеслі, надмагіллі вывезлі, а зямлю разраўнялі. У 2017 годзе ўлады замацавалі гэтую тэрыторыю за касцёлам святога Роха. Прыход уласнымі сіламі стварыў тут дэндрапарк. У 2019 годзе тэрыторыю ўключылі ў ахоўную зону.

У чэрвені 2025 года ў гэтым раёне знеслі «глушылку» савецкіх часоў і некаторыя іншыя пабудовы. Участак работ закрануў тэрыторыю, раней перададзеную прыходу, дзе ўжо былі пасаджаны кусты і дрэвы ў новым дэндрапарку.

Падчас рыцця катлавана будаўнікі знаходзілі шмат чалавечых костак. Яны былі сабраныя і перададзеныя на экспертызу.

эж