Беларуская Служба

Дзевяцярых жыхароў Ваўкавыска асудзілі па справе «дваровых чатаў»

03.11.2025 15:27
Шасцярых жанчын і трох мужчын абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» і прызначылі калонію і штрафы.
Дзевяцярых жыхароў Ваўкавыска асудзілі па справе «дваровых чатаў»Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У Гродзенскім абласным судзе асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску па так званай «справе дваровых чатаў».

Шасцярых жанчын і трох мужчын абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» і прызначылі калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў (33 тыс. 600 беларускіх рублёў) кожнаму, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прысуд вынесла суддзя Зінаіда Барцэвіч. Прычынай стаў удзел асуджаных у дваровым Тэлеграм-чаце «Вольныя ваўкі». Фігуранты справы знаходзяцца пад вартай з канца кастрычніка 2024 года.

Агулам Ліліі Юруць, Людміле Шрубок, Вользе Пракопчык, Алене Жукавай, Ірыне Дабрыновіч, Віктару Турчэніку, Наталлі Краўчук, Іллю Ходасу і Віталю Цынкелю, як падлічылі праваабаронцы, прызначылі 23 гады і тры месяцы зняволення, а таксама штраф у памеры 302 тыс. 400 рублёў.

вс