Па тэрыторыі Беларусі забаронены рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у краінах Еўрапейскага Саюза. Адпаведную пастанову прыняў 31 кастрычніка ўрад Беларусі, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».
Акрамя таго, па беларускай тэрыторыі забаранілі перамяшчэнне для прычэпаў, зарэгістраваных у Польшчы і Літве, а таксама легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Польшчы, калі яны выконваюць міжнародныя перавозкі адпаведна з індывідуальнымі накладнымі або міжнародна-транспартнымі накладнымі CMR.
Уведзеныя абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.
Раней афіцыйны Мінск забараніў літоўскім грузавікам выязджаць цераз мяжу з Польшчай і Латвіяй.
вс