Журналістцы Марыі Грыц прыйшло паведамленне ад супрацоўніка беларускага КДБ – ёй прапаноўвалі супрацоўнічаць, пра гэта піша Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Сілавікі напісалі Марыі ў Facebook ад імя карыстальніка Валерыя. Іх цікавіла «інфармацыя аб працэсах, якія адбываюцца ўнутры так званых дэмсіл, дыяспары». У абмен на інфармацыю Марыі прапаноўвалі грошы ці магчымасць прыязджаць у Беларусь без негатыўных наступстваў.
Як адзначае БАЖ, у канцы кастрычніка сілавікі пісалі таксама журналісту Тарасу Тарналіцкаму – ад імя прадстаўнікоў Службы бяспекі Украіны.
«Мяне цікавіць інфармацыя ад вашых дэмакратычных сіл – планы на будучыню і стаўленне да Украіны. Не сакрэт, што Украіна разглядае магчымасць устанаўлення кантактаў з вашымі прадстаўнікамі », – гаварылася ў паведамленні.
Пасля падзей 2020 года з Беларусі вымушана з'ехалі сотні супрацоўнікаў медыясферы. У Беларусі цяпер у зняволенні 28 супрацоўнікаў медыя.
вх