З 2020 года ў Беларусі былі ліквідаваныя як мінімум 1977 некамерцыйных арганізацый, гаворка ідзе пра грамадскія аб'яднанні, палітычныя партыі, прафсаюзы, фонды, асацыяцыі, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Lawtrend.
Як мінімум 1214 арганізацыі былі ліквідаваны прымусова, 763 прынялі рашэнне аб самастойнай арганізацыі.
Па дадзеных праваабаронцаў, у сувязі з выкананнем сваёй прафесійнай дзейнасці і ўдзелам у арганізацыях грамадзянскай супольнасці ў калоніях знаходзіцца:
- Як мінімум пяцёра прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў.Дзесяткі прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, рэлігійных арганізацый.
- 21 прадстаўнік прафесійных саюзаў і працоўнага руху.
Праваабаронцы зазначаюць, што супраць НДА ўлады актыўна выкарыстоўваюць заканадаўства аб экстрэмізме.
Шырока распаўсюджаная практыка крымінальнага пакаранне за аказанне фінансавай дапамогі некамерцыйным арганізацыям і іх мэтавым групам, адзначаюць у Lawtrend.
вх