Беларуская Служба

Для тых, у каго ёсць аўто, кватэры і зямельныя ўчасткі, чыноўнікі прыдумалі павышэнне падаткаў

05.11.2025 10:03
«Прадугледжваецца павышэнне для даўжнікоў маёмаснага плацяжу».
 .
Беларускія рублі.Фота: Maryna_Shyshlo/pixabay.com/CC0

У Беларусі маюць намер увесці некалькі паправак у маёмасныя падаткі, паведамілі ў парламенце. Размова аб зборах за транспарт, нерухомасць і зямлю. Гэта прадугледжана праектам змен у Падатковы кодэкс.

Урад унёс на разгляд у парламент праект з карэкціроўкамі ў Падатковы кодэкс. Як паведамляе Палата прадстаўнікоў, дакумент сярод іншага змяшчае новаўвядзенні для маёмасных збораў.

«Прадугледжваецца павышэнне для даўжнікоў маёмаснага плацяжу (у дачыненні да падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і транспартнага падатку) на 15%»,  — паведамляюць у парламенце.

Таксама чыноўнікі хочуць устанавіць адзіныя стаўкі транспартнага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый.

«Зеркало» нагадвае, што гэтым дакументам таксама жадаюць падвысіць зборы на нерухомасць і транспарт.

нг