У законе таксама ўдакладняецца пералік звестак, што фіксуюцца пры гэтай рэгістрацыі.
Раней у апублікаваным праекце закона было прапісана, што абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі будуць падлягаць замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства:
— якія падлягаюць дэпартацыі, высылцы з Рэспублікі Беларусь або перадачы замежнай дзяржаве ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай Беларусі аб рэадмісіі;
— якія праходзяць памежны кантроль пры перасячэнні імі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь;
— залучаныя ў Спіс асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы, за выключэннем непаўналетніх, што не дасягнулі 14‑гадовага ўзросту, асоб, якія дасягнулі 75‑гадовага ўзросту;
— у дачыненні якіх упаўнаважанымі службовымі асобамі органаў памежнай службы прынята рашэнне аб правядзенні абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі ў інтарэсах гарантавання нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Таксама праект прадугледжваў дактыласкапічную рэгістрацыю, у тым ліку пры выдачы і абмене дакументаў, што пацвярджаюць асобу, і для беларускіх грамадзян:
— якія набылі грамадзянства замежнай дзяржавы або атрымалі дазвол на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, і праінфармавалі пра гэта органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя прадстаўніцтвы ці консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку;
— што стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і пастаўленых на консульскі ўлік грамадзян, якія аформілі выезд на сталае пражыванне (аформілі сталае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь у дыпламатычных прадстаўніцтвах або консульскіх установах Рэспублікі Беларусь.
Выключэнне зроблена для беларусаў, якім не споўнілася 14 гадоў, а таксама для асоб, старэйшых за 75 гадоў.
Крыніца "Наша Ніва"
нг