Беларускі рэжым ужо зарабіў 5 млн еўра на літоўскіх фурах, якія не могуць вернуцца ў Літву. Гэта наўпроставыя плацяжы, без уліку таго, што кіроўцы атрымліваюць і трацяць заробак у Беларусі, а таксама аплачваюць жыллё і стаянкі, паведамляе «Еўрарадыё».
«За гэты тыдзень (...) кожны грузавік абыходзіцца дзесьці ў 1 тыс. еўра. Калі гаворка ідзе пра 5 тыс. захраслых грузавікоў, то перавозчыкі ўжо заплацілі за гэты тыдзень у беларускі бюджэт дзесьці каля 5 млн еўра», – кажа кіраўнік асацыяцыі Linava Алег Тарасавас.
Паводле яго слоў, за апошнія суткі Беларусь выпусціла каля 200 фур і абяцае прапусціць астатнія праз КПП «Беняконі». Але ў Мінтрансе Літвы пакуль ніякай афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх уладаў не атрымлівалі.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар