Імпарт з акупаваных тэрыторый Украіны становіцца сістэмнай крыніцай сыравіны для беларускіх прадпрыемстваў, гаворыцца ў аналітычным аглядзе «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі». Белчыгунка забяспечвае лагістыку, удзельнічаючы ў легалізацыі і транспарціроўцы прадукцыі, уключаючы тавары з ДНР і ЛНР. Паводле прагнозу, у 2025 годзе імпарт перавысіць паказчыкі 2024 года, узмацняючы вытворчую ўзаемасувязь і залежнасць шэрагу сектараў эканомікі, паведамляе «Еўрарадыё».
За I квартал 2025 года ў Беларусь увезена 135 вагонаў (9 тыс. 243 тоны). Усяго са студзеня па верасень 2025 года імпарт з акупаваных тэрыторый Украіны дасягнуў 667 вагонаў і 41 тыс. 907 тон. За аналагічны перыяд 2024 года аб’ём складаў 382 вагоны і 25 тыс. 425 тон, то бок вагонаток павялічыўся прыкладна ў 1,75 раза, а маса – на дзве траціны.
За ўвесь 2024 год імпарт склаў 674 вагоны (45 тыс. 390 тон).
У II і III кварталах 2025 года чыгуначны імпарт у Беларусь з акупаваных тэрыторый Украіны склаў 532 вагоны (32 тыс. 664 тоны), а сярэднямесячны аб’ём за красавік–верасень дасягнуў прыкладна 89 вагонаў і звыш 5 тыс. 400 тон, што перавышае паказчыкі пачатку года і сярэдні ўзровень за 2024 год.
Асноўнымі катэгорыямі імпарту сталі сыравінныя і паўфабрыкатныя грузы: фарфоравая гліна для керамічнай прамысловасці, ліцейны кокс для металургіі і машынабудавання, каменнавугальныя смолы для хіміі, стальная прадукцыя і буйнагрузавыя кантэйнеры для тэхналагічных ланцужкоў буйных прадпрыемстваў.
Калі параўноўваць бягучыя значэнні з 2020–2023 гадамі, цяперашні ўзровень у чатыры разы перавышае базу папярэдніх гадоў.
вс