Беларуская Служба

Беларусь адмовілася часова адкрыць КПП «Беняконі» для вяртання літоўскага транспарту

08.11.2025 12:56
У Беларусі з-за закрытай мяжы цяпер знаходзіцца каля 5 тыс. літоўскіх цягачоў і паўпрычэпаў, а афіцыйны Мінск забараняе іх рух па краіне.
   ( )
Пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»)крыніца: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы/Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Прапускны пункт «Шальчынінкай» застаецца закрытым, паведаміў дарадчык прэм’ер-міністра Літвы Ігнас Дабравольскас. Беларусь у пятніцу вечарам адмовілася часова яго адкрыць для вяртання літоўскага грузавога транспарту, паведамляе партал LRT. З беларускага боку гэта памежны пераход «Беняконі».

Пункт пропуску «Шальчынінкай» надалей закрыты, але ўрад будзе шукаць магчымасці дапамагчы літоўскім перавозчыкам вярнуць сваю маёмасць, сказаў дарадчык. Літва заклікае сваіх перавозчыкаў збіраць інфармацыю пра панесеныя страты, якія, ацаніўшы з юрыдычнага пункту гледжання, можна будзе спагнаць з Беларусі або яе кіраванай маёмасці, паведаміў Дабравольскас.

Паводле яго слоў, улады ў Мінску ствараюць штучныя перашкоды літоўскім і еўрапейскім кампаніям для вяртання свайго грузавога транспарту з тэрыторыі Беларусі.

«Пункты пропуску былі закрытыя ў адказ на гібрыдную атаку супраць Літвы, з-за якой узнікла пагроза грамадзянскай авіяцыі, былі закранутыя некалькі дзясяткаў рэгулярных рэйсаў і пацярпелі некалькі дзясяткаў тысяч пасажыраў», – сказаў дарадчык прэм’ер-міністра.

У Беларусі з-за закрытай мяжы цяпер знаходзіцца каля 5 тыс. літоўскіх цягачоў і паўпрычэпаў, а афіцыйны Мінск забараняе іх рух па краіне.

вс