Беларуская Служба

У Вільні і Варшаве пройдуць акцыі ў памяць аб Рамане Бандарэнку

08.11.2025 17:09
«Раман жыве, пакуль жывыя мы, тыя, хто памятае пра яго».
Раман Бандарэнка падчас службы ў армііФота з прыватнага архіву

У Вільні і Варшаве пройдуць акцыі ў памяць аб Рамане Бандарэнку. У нядзелю, 9 лістапада, удзельнікі сустрэнуцца а 12‑й гадзіне на плошчы імя Вінцаса Кудзіркі ў Вільні. 12 лістапада – каля беларускага пасольства ў літоўскай сталіцы, паведамляе «Белсат».

Плакат да акцыяў памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні. Крыніца: dapamoga_channel Плакат да акцыяў памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні. Крыніца: dapamoga_channel

У Варшаве памятны мітынг адбудзецца 9 лістапада каля помніка Мікалаю Каперніку.
Арганізатары просяць прынесці знічы, кветкі і партрэты Рамана.

«Раман жыве, пакуль жывыя мы, тыя, хто памятае пра яго», – напісалі арганізатары памятнага мерапрыемства.

вс