Беларуская Служба

За восем дзён лістапада Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

09.11.2025 09:57
Спробы парушэння мяжы грамадзянамі трэціх краін, якія прыбылі ў Беларусь, спыніліся на фоне канфлікту паміж Мінскам і Вільнюсам.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

За восем дзён лістапада Літва не зафіксавала ніводнай спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены «Позіркам« аналіз аператыўных даных мясцовай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Спробы парушэння мяжы грамадзянамі трэціх краін, якія прыбылі ў Беларусь, спыніліся на фоне канфлікту паміж Мінскам і Вільнюсам: у адказ на масавы залёт паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі і парушэнне ў сувязі з гэтым працы вільнюскага аэрапорта літоўскія ўлады больш чым на месяц, да 30 лістапада, зачынілі мяжу з Беларуссю.

За восем дзён лістапада 2024 года Літва зафіксавала 44 спробы незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю.

вс