Беларуская Служба

Супраць былога камандзіра спецназа палкоўніка Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу

09.11.2025 17:41
Барадач удзельнічаў у грамадскім расследаванні знікнення былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.
 :  ,   (  )   .  1990-
Злева направа: Уладзімір Барадач, Юрый Захаранка (знік без вестак) і Валерый Костка. Пачатак 1990-х гадоўздымак з адкрытых крыніц

На былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу і правялі вобшук у яго мінскай кватэры. Пра гэта ён напісаў у «Фэйсбуку», паведамляе «Наша Ніва».

«Пасля вобшуку, праведзенага ў маёй кватэры ў горадзе Мінску 6 лістапада 2025 года, я даведаўся, што супраць мяне ўзбуджаная крымінальная справа. Не разумею, чаму праваахоўныя органы заводзяць і вядуць гэтую крымінальную справу ў таямніцы ад мяне. Зрабіў запыт у Першамайскае РУУС аб прадастаўленні мне магчымасці даваць неабходныя следству паказанні. У мяне няма таямніц перад законам, народам і Айчынай. Чакаю адказу», – напісаў Барадач.

73‑гадовы Уладзімір Барадач – былы спецназавец, ветэран вайны ў Афганістане, палкоўнік запасу (Лукашэнка пазбавіў яго гэтага звання ў 2021 годзе).

З 1988 па 1991 год камандаваў 5‑й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння, якая дыслакавалася ў Мар'інай Горцы.

Пасля распаду СССР стаў актыўным удзельнікам грамадскага жыцця. У 1992 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння Саюза беларускіх афіцэраў і ўдзельнічаў у гістарычнай цырымоніі прыняцця афіцэрамі прысягі на вернасць Беларусі. У 1993 годзе звольніўся ў запас.

Барадач удзельнічаў у грамадскім расследаванні знікнення былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.

У 2010 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь і атрымаў палітычны прытулак у Германіі.

вс