Узнагароду прысуджаюць за два гады ў літаратурнай і мастацкай намінацыях, паведаміў Беларускі ПЭН.
Прэмію за 2023 год атрымалі:
- Ева Вайтоўская з кнігай «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023);
- Валер Гапееў з кнігай «Вольнеры. Прадвесце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023).
- У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023).
Пераможцамі за 2024 год у літаратурнай намінацыі былі прызнаныя:
- Альгерда Бахарэвіча за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024);
- Эльгу Папову за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024).
- У мастацкай намінацыі пераможцам стала зашыфраваная ўдзельніца Маргарыта Аніс за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юльляш «Розум, смеласць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024).
.
Арганізатары прэміі – дабрачынная ініцыятыва Viartańnie, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
вх