Беларуская Служба

«Арэшнік» заступіць на дзяжурства ў Беларусі ў снежні, заяўляе Лукашэнка

10.11.2025 15:16
Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што расійскі комплекс «Арэшнік» заступіць на баявое дзяжурства ў снежні.
Расійскі эксперыментальны рухомы грунтавы ракетны комплекс «Арэшнік» і аднайменная балістычная ракета сярэдняй дальнасцікрыніца: tehnoomsk.ru

«Дэталі раскрываць мы не будзем. Гэта мабільны комплекс, ён ніколі не будзе знаходзіцца ў адным месцы. Ён будзе баражаваць па пэўных пунктах і з пэўнага пункта нанесці ўдар», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама распавёў, што папярэдзіў амерыканскі бок пра тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. «Яна ляжыць у надзейным месцы. Я нават больш сказаў: мы яе яшчэ раз абслужылі – адвезлі ў Расію, абслужылі і вярнулі самы сучасны варыянт тактычнай ядзернай зброі. Мы не можам гэта ўсё раскрываць, і не столькі для нашых людзей, колькі для іх гэта паказваць».

У канцы лістапада 2024 года Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў Пуціну размясціць ракеты ў Беларусі.

«Арэшнік» – расійская балістычная ракета сярэдняй далёкасці. Упершыню аб яе прымяненні Пуцін паведаміў 21 лістапада 2024 года, пасля таго як армія РФ нанесла ўдар па Дняпры ва Украіне. Выпрабаванні «Арэшніка» ў баявых умовах сталі адказам на дзеянні Захаду, падкрэсліў Пуцін.

вх