Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у тэхналагічнай канферэнцыі Web Summit 2025 у Лісабоне.
Яна ўзяла ўдзел у дыскусіі «Прадпрымальніцтва як права чалавека», прысвечанай яго ролі ў забеспячэнні свабоды, развіцця і грамадзянскіх правоў. Разам з Ціханоўскай выступіла Таццяна Марыніч, заснавальніца і СЕО Imaguru.
Ціханоўская распавяла пра тое, як рэпрэсіі прымусілі сотні тысячаў беларусаў пакінуць краіну, але менавіта гэтыя людзі сёння ствараюць новыя бізнесы за мяжой. Яна падкрэсліла: беларусы, якія былі вымушаныя з’ехаць, не страцілі сваю энергію і здольнасць будаваць — яны ўжо цяпер уносяць уклад у эканомікі розных краінаў і будуць асновай для будучага эканамічнага адраджэння Беларусі.
яс