Беларуская Служба

Палітвязнямі прызнана яшчэ 14 чалавек

13.11.2025 12:46
Цяпер такі статус маюць 1 тыс. 247 чалавек.
ТурмаShutterstock/Fanni_2021

Беларуская праваабарончая супольнасць 13 лістапада прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 14 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна». Цяпер такі статус маюць 1 тыс. 247 чалавек, паведамляе «Позірк».

Палітвязнямі прызнаныя: Наталля Чубоўская, Аляксей Прохараў, Уладзімір Патапенка, Іна Корбут, Ірына Мініх, Ганна Уласенка, Уладзімір Казлоўскі, Наталля Пупкевіч, Святлана Кашкель, Маргарыта Навумава, Максім Шуканаў, Андрэй Крывашэй, Іван Фалітар, Валерый Хацкевіч.

Паводле звестак праваабаронцаў, гэтыя людзі ўзятыя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Аўтары заявы традыцыйна запатрабавалі ад уладаў у Мінску «неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны».

Акрамя «Вясны», заяву падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, «Прававая ініцыятыва», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава.

вс