Прэзідэнт Эстоніі Алар Кары пасля сустрэчы з лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі Святланай Ціханоўскай 20 лістапада ў Таліне заявіў пра непахісную падтрымку барацьбы беларускага народа за свабоду. Палітык падкрэсліў, што Еўрасаюз мусіць працягваць цвёрды ціск на ўлады Беларусі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні і не спыняцца рэпрэсіі. Эстонскі лідар адзначыў, што беларускія дэмакраты «не застаюцца сам-насам» у сваёй барацьбе.
Паводле інфармацыі прэс-службы Святланы Ціханоўскай, бакі абмеркавалі сітуацыю ў галіне бяспекі, залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі і яго ўдзел у вайне супраць Украіны, умовы вызвалення палітвязняў, а таксама гібрыдныя пагрозы і правакацыі на мяжы. Святлана Ціханоўская распавяла пра працу дэмакратычных сілаў з ЕС — падтрымку СМІ, грамадзянскай супольнасці, культуры і праблемы беларусаў з легалізацыяй у Еўропе.
Палітык падзякавала Эстоніі за прызначэнне спецпасланніцы па Беларусі, адкрыццё офіса дэмсілаў у Таліне і пастаянную падтрымку рэпрэсаваных беларусаў. Бакі дамовіліся паглыбляць супрацоўніцтва ў 2026 годзе, асабліва ў пытаннях міжнароднай ізаляцыі рэжыму і дапамогі палітвязням.
эж