Беларуская Служба

Аэрапорт у Вільні зноў прыпыняў працы з-за падазроных паветраных шароў

24.11.2025 09:00
У канцы кастрычніка, у адказ на падобныя інцыдэнты, урад Літвы вырашыў закрыць КПП з Беларуссю ў Медніках і Салечніках.
  i
Аэрапорт у ВільнiAutorstwa Pofka - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82550687

У нядзелю ўвечары праца аэрапорта ў Вільні зноў была прыпыненая на некалькі гадзін з-за падазроных паветраных шароў, інфармуе delfi.lt. Як паведаміў Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі, паблізу аэрапорта навігацыйныя сістэмы выявілі кантрабандныя паветраныя шары, якія маглі ўвайсці ў паветраную прастору краіны з Беларусі.

З-за рызык для грамадзянскай авіяцыі аперацыі аэрапорта ў Вільні былі прыпыненыя а 18:55 і занятыя а 00:25. Аднак пазней абвясцілі, што часовыя абмежаванні на паветраную прастору над аэрапортам зноў былі ўведзеныя з 01:40 і знятыя каля 03.25

Папярэджваецца, што ў панядзелак могуць быць зафіксаваны асобныя затрымкі рэйсаў з-за парушэння ратацыі экіпажа і паветраных суднаў.

«Пасажырам, чые рэйсы былі перапынены абмежаваннямі або рэйсы былі адменены, прапануецца звярнуцца непасрэдна ў свае авіякампаніі для атрымання больш падрабязнай інфармацыі», – гаворыцца ў заяве www.vilnius-airport.lt.

Як паведаміла ў панядзелак радыё LRT, з-за закрыцця Віленскага аэрапорта былі адменены, як мінімум, пяць рэйсаў, а іншыя былі адкладзены або перанакіраваны ў іншыя аэрапорты.

Нагадваем, у канцы кастрычніка, у адказ на падобныя інцыдэнты, урад Літвы вырашыў закрыць памежныя пункты пропуску з Беларуссю ў Медніках і Салечніках. Іх праца аднавілася з поўначы з серады на чацвер на мінулым тыдні.

аз

Літва хоча абвастрыць пакаранне за паветраныя шары з кантрабандай

13.11.2025 09:03
«Дзейныя санкцыі за кантрабанду ацэньваюцца як неэфектыўныя», – лічыць міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч.