Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская запрашае на акцыю супраць гібрыдных атак рэжыму Лукашэнкі

05.12.2025 10:02
Акцыя пратэсту плануецца ў Вільні 7-га снежня насупраць Амбасады Беларусі. 
Ілюстрацыйнае фота @tsikhanouskaya

У апошнія тыдні вырасла колькасць метэазондаў, што запускае рэжым Лукашэнкі, якія трапляюць у паветраную прастору Літвы, гаворыцца ў абвестцы. Гэта стварае рызыкі для палётаў: краіна вымушаная зачыняць аэрапорт з-за пагрозы ў небе, тысячы людзей не маюць магчымасці патрапіць дадому і гадзінамі застаюцца ў аэрапортах з-за адмены ці пераносу рэйса, у тым ліку — беларусы, нагадвае Офіс Святланы Ціханоўскай.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл зазначае, што агрэсіўная палітыка Лукашэнкі не адлюстроўвае пазіцыі людзей. Беларускі народ заўсёды ставіцца з павагай да іншых краін і хоча падтрымліваць добрасуседскія адносіны, гаворыцца ў адозве.

Святлана Ціханоўская заклікае далучацца да акцыі, каб паказаць, што беларуская супольнасць супраць правакацый рэжыму Лукашэнкі.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл