Аляксандру Лукашэнку і ўсім, хто мае дачыненне да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, не пазбегнуць адказнасці за ўсе злачынствы, учыненыя як супраць грамадзян Беларусі і Беларусі, так і супраць Украіны і ўкраінскага народа, гаворыцца ў заяве ўкраінскага МЗС у сувязі з вызваленнем палітвязняў.
«Мы лічым, што вызваленне палітычных зняволеных таксама наблізіць вызваленне Беларусі як краіны – яна шмат гадоў знаходзіцца пад васальным уладай Масквы і ў палоне рэжыму Лукашэнкі, які, у прыватнасці, выкарыстоўвае людзей як жывы тавар у абмен на палітычныя індульгенцыі.
Мы перакананыя, што аднойчы Беларусь у рэшце рэшт вернецца да свайго натуральнага становішча свабоднай, дэмакратычнай еўрапейскай краіны. Гэтаму таксама дапамогуць цяперашнія вызваленыя людзі – ад лаўрэата Нобелеўскай прэміі, грамадскіх і палітычных дзеячаў да звычайных свабодалюбных людзей», – чытаем у заяве МЗС Украіны.
Міністэрства замежных спраў удзячна Каардынацыйнаму цэнтру па абыходжанні з ваеннапалоннымі за дапамогу ў правядзенні гэтай важнай гуманітарнай аперацыі.
ав