Беларуская Служба

На час Усебеларускага народнага схода абмежавалі доступ з-за мяжы да інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі

18.12.2025 11:30
Пасля 2020 году ўлады Беларусі штучна абмяжоўваюць доступ да сайтаў з-за мяжы кожны раз перад і ў часе палітычных кампаній.
Ілюстрацыйны здымакфота: FLICKR/Blogtrepreneur/CC BY-SA 2.0

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі распарадзіўся абмежаваць доступ з-за мяжы да сайтаў, размешчаных на віртуальным хостынгу (паслугі «Хостынг сайтаў», «WordPress-хостынг», «Бітрыкс-хостынг (Міні і Старт)»), паведамляе «Свабода».

Як заявіў беларускі воблачны хостынг-правайдэр і рэгістратар доменных імёнаў HostFly.by, доступ з-за мяжы да зарэгістраваных у Беларусі сайтаў дзейнічае з 00:00 18 снежня да 23:59 гадзін 19 снежня.

«Работа рэсурсаў унутры краіны застаецца без зменаў. Праекты, на якіх задзейнічана інтэграцыя з староннімі платформамі, могуць пачаць працаваць з збоямі», – адзначаецца ў паведамленні хостынг-правайдэра.

Інфармацыя аб абмежаванні доступу на сайце Аператыўна-аналітычнага цэнтра адсутнічае.
18-19 снежня ў Мінску праходзіць Усебеларускі народных сход.

Пасля 2020 годa ўлады Беларусі штучна абмяжоўваюць доступ да сайтаў з-за мяжы кожны раз перад і ў часе палітычных кампаній. Сёлета такія абмежаванні былі ў дзень выбараў прэзідэнта і ў дзень так званай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі пасля выбараў.

аз