Беларуская Служба

52 новыя кнігі ў афіцыйным спісе «шкодных нацыянальным інтарэсам» 

30.12.2025 14:01
У спіс у тым ліку трапіла кніга Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці». 
Спіс забароненай беларускай літаратуры рэжымам Лукашэнкіbannedbooks.penbelarus.org

29 снежня 2025 года ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводле версіі ўладаў, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дадаліся 52 новыя кнігі, паведамляе Беларускі ПЭН. Увесь спіс выкладзены на сайце.

У спіс у тым ліку трапіла кніга Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці». У ёй апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кнігі пра беларускую гісторыю, змест якіх не ўкладаецца ў арыентаваную на Расію палітыку рэжыму, часта трапляюць пад забарону. Гэта прамая пагроза існаванню беларускай мовы, літаратуры і культуры.

Крыніца: Беларускі ПЭН/юл