Беларуская Служба

«Замест шампанскага ў нас была газаваная вада»

30.12.2025 17:12
Былыя палітвязні распавялі праваабронцам як сустракалі Новы год у няволі
  ,
Палітвязні Мікалай Дзядок, Аляксандр Антанюк і Алана Гебрэмарыямhttps://t.me/viasna96

Для сотняў палітвязняў у Беларусі Новы год — гэта чарговая ноч за кратамі: у камерах СІЗА, калоніях і турмах.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуе сведчанні трох былых палітзняволеных пра тое, як яны сустракалі Новы год у няволі — пад кантролем адміністрацыі.

Як праходзілі гэтыя ночы, з якімі абмежаваннямі сутыкаліся зняволеныя і што дапамагала ім захоўваць салідарнасць?

«Кожны Новы год – гэта, з аднаго боку, і сум ад таго, што яшчэ год правёў за кратамі, і з іншага боку ён прыносіць пэўную надзею, што мажліва ў гэтым годзе ты выйдзеш на волю», распавялі былыя палітычныя зняволеныя лукашжнкаўскага рэжыму.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл