Беларуская Служба

Старшыня Рады БНР: Не веру, што наш народ пойдзе ў няволю, каб выжыць (ВІДЭА)

31.12.2025 09:03
Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў з традыцыйным святочным зваротам.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла https://www.youtube.com/@belarusiancanadianalliance/скрыншот

«Нашая зямля па крысе зноў пераходзіць у рукі захопнікаў, у якіх адна мэта – сцерці нас з паверхні Зямлі!», – заявіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў сваім святочным звароце да беларусаў:

- Таму, што нам прыйшлося шмат перажыць за апошняе стагоддзе, многія з нас адзінае, што жадаюць – гэта выжыць неяк да лепшых часоў. Але не веру, што наш народ пойдзе ў няволю, каб выжыць! Мы замоцна любім нашую зямлю, замоцна цэнім нашыя людскія правы, каб задаволіцца чужым кавалкам хлеба.

Старшыня Рады БНР дадала, што моцна спадзяецца на пачуццё годнасці і еўрапейскія карані беларусаў. Яна згадала таксама свае апошнія размовы з некаторымі вызваленымі з турмы палітвязнямі, у тым ліку, Алесем Бяляцкім, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам і ягонай сям’ёй.

Івонка Сурвіла нагадала, што надалей тысячы беларускіх сем’яў раз’яднаныя як турэмнымі кратамі, так дзяржаўнымі межамі.

«Будзем верыць у тое, што ў бліжэйшым часе ўсе беларусы змогуць быць разам на сваёй вольнай Радзіме», – сказала Івонка Сурвіла і пажадала беларусам утульна правесці святы і набрацца сілаў, каб неадкладна брацца за так патрэбную працу на карысць Бацькаўшчыны.

аз 

BYSOL працягвае калядны збор

26.12.2025 09:31
Мэтай збору заяўлена падтрымка дзяцей палітвязняў.