Беларуская Служба

Забарону на тавары Nivea, Skoda і Liqui Moly працягнулі да канца 2027 года

31.12.2025 13:36
Тавары названых марак у забаронена завозіць і прадаваць у Беларусі.
   Nivea
Крэм вядомага брэнду NiveaAlexas_Fotos/pixabay.com/free images for commercial use

Забарона на тавары Nivea, Skoda і Liqui Moly падоўжаная да 2027 года.

Тавары названых марак у забаронена завозіць і прадаваць у Беларусі. Калі такія тавары знойдуць у гандлёвых аб'ектах, на рынках, выставах, кірмашах, у інтэрнэт-крамах і ў інтэрнэце, то тым, хто гандлюе імі, будзе выдавацца прадпісанне на забарону іх рэалізацыі.

Кампаніі Skoda, Nivea і Liqui Moly заявілі ў 2021 годзе, што не будуць спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі яго правядуць у Беларусі. Nivea, напрыклад,  афіцыйна выступіла тады за павагу, адзінства і супраць усіх формаў дыскрымінацыі і гвалту.

У студзені 2021 года члены рады Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе прынялі канчатковае рашэнне пра перанос чэмпіянату з Беларусі з-за немагчымасці забяспечыць дабрабыт каманд, гледачоў і афіцыйных асоб пры правядзенні чэмпіянату свету ў Рэспубліцы Беларусь.

вх