Беларуская Служба

З Мінска ў Маскву запусцяць начны цягнік-экспрэс

31.12.2025 14:16
Расійская чыгунка запусціць начны хуткасны цягнік тыпу «Ластаўка» паміж Масквой і Мінскам.
   .
Хуткасны цягнік тыпу «Ластаўка».poezd-lastochka.ru

Цягнік будзе курсіраваць без прыпынкаў. Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік у інтэрв'ю дзяржвыданню «СБ. Беларусь сёння». 

Рагожнік паведаміў, што цяпер запоўненасць цягнікоў з Мінска да Масквы дасягае прыкладна 80%, таксама ў расклад былі дададзены дадатковыя цягнікі «Ластаўка».

Таксама сёлета з расійскім бокам дамовіліся аб адкрыцці трансгранічных зносін паміж Смаленскам і Віцебскам з Оршай. Гэтыя маршруты будуць субсідавацца, тарыфы будуць камфортнымі.

У снежні кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты анансаваў, што транспартныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй рыхтуюцца да пашырэння як у паветры, так і на зямлі. Плануюцца новыя авіярэйсы, у тым ліку паміж абласнымі гарадамі Беларусі і рэгіёнамі Расіі, а таксама новыя чыгуначныя маршруты.

вх